Мы ў адказе за тых, каго прыручылі
31, Maladziečna, Λευκορωσία

    - каток па мянушцы Арыстакрат. Што ці хто такі арыстакрат, я не ведаю. Потым неяк пачуў ад сваёй гаспадынькі, чарнабровай Аляксандырыі, што ў мяне вельмі высакародны характар, як у арыстакрата. Аднак што гэта значыць, ўсё роўна не зразумеў.
 Людзі, ў якіх я жыў, былі цудоўнымі. Хто-небудзь іншы даўно ўжо пазбавіў мяне вячэры за падраныя шпалеры, перабітыя гаршкі з кветкамі... А ім хоць бы што! Возьмуць мяне на рукі ды глядзяць у вочы. Дзейнічае спраўна - становіцца сорамна і жаданне рабіць такое зноў знікае само сабой.
  Мяне любілі - я адказваў удзячнасцю і ўзаемнай любоўю. Калі гаспдары былі на працы, я, улёгшыся на мяккім дыване, разглядаў акврыўмных рыбак. Яшчэ зусім маленькім кацянём марыў, што калі-небудзь буду есці гэтых рознакаляровых рыбак. У тыя хвіліны адчуваў сябе самым шчаслівым кацянём на свеце. Некалькі разоў спрабаў здейсніць сваю мару. Аднак намаганні мае былі безвыніковымі. Хаця не, вынік быў. Першы раз я ўваліўся ў ваду. Было вельмі непрыемна. Ніколі не думаў, што вада такая мокрая! Другі раз - перакуліў шклянку з нейкай паўзучай брытодай. Выявілася, што гэта матыль, якім кормяць рыб. Я разумею: сасіскі, малако, паштэт - гэта ежа. А чэрві? Фу, аж дрэнна робіцца, як уяўлю. Больш да рыб не лез.
 Так жыў год, пакуль не з'явілася яно - немаўля...
 У той дзень я ляжаў на ложку і драмаў. Мроіліся вялікія талеркі з рыбай, кілбасой, блінамі з маслам... І ўсё гэта для мяне! Якая асалода. А вось мой гаспадар - высокі і худы Андрэй. Ён заўжды гладзіць мне пуза, скрабе за вухам... Аднак мары зніклі ў той момант, калі ляснуў замок у дзвярах. Вярнуліся гаспадары. Аляксандрыі апошні тыдзень не было ў хаце. Дзіўна, яна ніколі на такі доўгі час не пакідала нас адных. Увогуле апошнія тры месяцы гаспадары нейкія дзіўныя - увесь час мітусяцца, перацягваюць у кватэры мэблю, набываць ружовае адзенне. Што дзіўна: аддзенне не для сябе і нават не для мяне.
  Так, Аляскандрыя вярнулася. Я, як і заўсёды, падбег да яе і пацёрся аб ногі. У адказ яна адпіхнула мяне і першы раз за год сказала "псік!". Я не зразумеў. Паспрабаваў яшчэ раз. Лепей бы я гэтага не рабіў. Са словамі "Ах, ты, брыдота!" мяне падхапіў худашчавы Андрэй і запёр на балконе. Было зімна. Горыч крыўды не давала мне супакою. Што прымусіла змяніцца гэтых цудоўных і мяккіх людзей?
 Праз тры гадзіны мяне дазволілі ўвайсці ў кватэру. Па сваёй звычцы я падыйшоў да ложка з мякім дыванам. Толькі прыгатаваўся заняць асабістае месца, як мяне спыніў чыйсьці громкі крык. Падняў вочы. На маім дыване ляжаў ружовы пакунак, які энергічна і громка крычаў. Стала цікава. Запрыгнуў і сеў побач. Пакунак безперапынна крычаў. Я доўга думаў і усё ж такі вырашыў панюхаць. Аднак не паспеў. Праз хвіліну зноў апынуўся на балконе. Цікава, што там, у гэтым ружовым пакунку? Чаму мяне не пушчаюць да яго? Я ж усё ж такі таксама член сям'і!
 На цэлыя два месяцы халодны і неўтульны балкон стаў маёй новай кватэрай. За гэты час я даведаўся, што ружовы пакунак - дзяўчынка з вельмі прыгожым імя - Магдалена. Яна ўвесь час плакала і нешта патрабавала сваім несканчаемым крыкам.
 У адзін з дней, калі мне пашчасцілася апынуцца ў хаце, я пачуў гаворку. Андрэй размаўляў па тэлефону.
 - Так, каток. Зваць Арыстакратам. Колькі год? Дакладна не ведаю. Узялі мы яго зусім маленькім - быў яму месяц. На сёння яму дзесьці год. Можа трохі болей. Возьміце!? Цудоўна. Заўта раніцай ён будзе ў вас. Дзякуй.
 Што гэта можа значыць? Я доўга разважаў, аднак ніяк не мог здагадацца. Увечары для мяне было прыгатавана спцыяльнае блюда - смажаная рыба. Гаспадары нічога не казалі на мой конт. Ноч я правёў у калідоры. Раніцай Андрэй узяў мяне і пасадзіў ў каробку. Змрок. Я адчуваў, што мяне некуды вязуць. Некалькі разоў мяне вазілі да ветэрынара, аднак жа ў каробку не запіхвалі.
 Машына спынілася. Хутка мяне пазбавілі ад гэтага абрыдлага картоннага абмежавання. Я лікаваў! Насупраць мене стаяў мужчына ў белым балахоне з здіўнай штукай на галове. Такога дзяцьку я бачыў, калі быў у лячэбніцы для жывёл. Мяне абмацалі. Засунулі нешта пад хвост. Было непрыемна. Я спрабаваў вырвацца і не даць усунуць гэту штуку пад хвост. Аднак не атрымалася. Праз пятнаццаць хвілін здзеку мяне адпусцілі. Андрэй і мужчына ў белым балахоне адышлі і пачалі аб нечым гаманіць. Я разглядаў памяшканне. Нічога дзіўнага не было. Толькі вельмі ж ваняла лекамі. Андрэй падпісаў нейкія паперы і знік.
 Стала страшна. Яшчэ ніколі мне не было так страшна. Аднак я ўсё ж такі спадзяваўся, што праз хвілінку мой гаспадар верніцца, засуне мяне ў каробку і мы паедзем дадому. Там мяне зноў пакормяць і запруць на балконе. Я быў бы самым шчаслівым катком, калі б мяне вярнулі на балкон. Толькі б разам з Андрэям, Аляксандрыяй і увесь час лямануючай Магдаленай. Аднак Андрэй не вяртаўся. Замест яго ў пакой ўвайшла жанчына з марляй на твару і жалезнай клеткай у руках. Яна забыла зачыніць за сабой дзверы. На іх вісела таблічка - Сягрееў Анатоль, ветэрынар прытулка для бяздомных жывёл.
 Апанаваў страх. Я пачаў прыгаць па пакою - спадзяваўся, што калі выбегу, то яшчэ паспею да Андрэя. Аднак нешта балюча дакранулася да мяне. Як потым даведаўся, гэта быў электрычны шокер. Ім супакойвалі жывёл, у якіх былі "незадавальняючыя" паводзіны. Мяне паралізавала на некаторы час. Жанчына пасадзіла мяне ў жалежную клетку і некуды панесла. Божа, мяне чакала рашчараванне. Увесь час я думаў, што ўсе жывёлы, так як і я, жывуць шыкоўна. Ілюзія шчасця знікла. Знікла назаўсёды. Вакол мяне было шмат клетак, у якіх сядзела незлічымая колькасць катоў і сабак. Усе яны былі збітыя, худыя і з сумнымі вачамі.
 Мяне кінулі ў самую апошнюю клетку ў памяшканні. Людзі думаюць, што жывёлы не плачуць. Аднак гэта не так. Вялізныя салёныя кроплі з'явіліся на маіх вачах. Гэтыя кроплі не знікалі - іх станавілася ўсё болей і болей...
 ...Прайшло тры месяцы з таго часу, як я апынуўся ў прытулку. З гэты час з прыгожага чорнага і тоўстага катка я ператварыўся ў нейкую незразумелую істоту, якую і катом не назавеш. Звыкся. Аднак неразуменне крочыла побач. "Што благога я ім зрабіў?" - гэта пытанне ўвесь час гучала ў маёй галаве. Але адказу не было...
 Я ведаў, што дабром для мяне гэтая гісторыя не сконыцца. Амаль кожны тыдзень нас станавілася менш. І толькі адзінкам шанцавала - знаходзіліся новыя гаспадары. Але хто ведае, што гэта за гаспадары. Магчыма ўжо праз тыдзень, два ты зноў будзешь сядзець у сваёй клетцы. Я не жадаў, каб у мяне былі новыя гаспадары. Можа ў іх таксама з'явіцца ружовы скрутак і... я зноў апынуся тут. Я не жадаў аб гэтым думаць.
 Жыў? Не, існаваў. Дзень ішоў як цэлы год. Я стаў філосафам. Пачаў разважаць. А што заставалася яшчэ рабіць, калі людзі самі абракаюць нас на гэта. Навошта яны бяруць нас да сябе, лашчаць, а потым выкідваюць як абрыдлую цацку? Няўжо ім так цяжка раз у дзень паскрэбсці ў нас за вухам, наліць міску малака і на гадзіну выпусціць на вуліцу? Відаць цяжка. Дык навошта тады гэтыя здзекі? Ах, людзі! Што ж вы робіце!?
 ...Прайшло яшчэ тры месяцы. Мой час скончыўся. Сёння ці заўтра мне канец. Канец гэтым здзекам і мучэнням. Я рашчараваўся ў жыцці, людзях...
 Раніцай прыйшла жанчына з марляй на твару. Я памятваў яе. Менавіта яна прынесла мяне у гэтую клетку, якая на поўгода стала маім жытлом. Узяла мяне і панесла. Куды? Ужо не важна. Праз некалькі хвілін мяне пазбяваць гэтай абрыдлай рэчы - жыцця. У калідры народу амаль не было. Толькі матуля з дзяўчынкай чакалі кагосьці. Дзверы расчыніліся. Да іх падыйшоў чалавек і сунуў пакунак. З пакунка высунулася маленькая рабая галоўка. Калідор напоўніўся дзіцячым смехам. "Хай табе пашанцуе больш!" - падумаў я і заплюшчыў вочы.
 Цок-цок-цок... Абцасы жанчы з марляй на твару адлічвалі апошнія хвіліны майго нікчэмнага жыцця.
 Стол. Мяне паклалі. Побач - маё збаўленне - шпрыц. Без жалю, з нейкай абыякавасцю да мяне дакрануўся ветэрынар. Я адчуў укол. "Вось і усё!" – гукнуў ветэрынар. "Вось і ўсё..." – сказаў я сабе.
 аплыло ў вачах... Стала цяжка дыхаць...
 "Хай вам пашчасціць больш чым мне", - мабыць гэта значыла амаль нечутнае "мяў", якое вырвалася з апошнім уздыхам жывёлы, якая так марыла аб толічкі чалавечай цеплыні...
193f334239.jpg  

 
Σχόλια
Pion 05.12.2008

это написала и дала мне идею опубликовать на сайте юная журналистка газеты "Рэгіанальная" Mimi - www.face.by/show.php?id=726374

drukar 05.12.2008

Хорошая история!
Знаем: http://rh.by/ :-)

Blog
Τα blogs ενημερώνονται κάθε 5 λεπτά